Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіча не пусьцілі ў інтэрнат, дзе жыў Лукашэнка


Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнцтва Алеся Міхалевіча двойчы не пусьцілі ў інтэрнат № 1 Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. У гады студэнцтва тут жыў Аляксандар Лукашэнка.

Як паведаміў «Свабодзе» Алесь Міхалевіч, вахцёрка аргумэнтавала забарону загадам начальства. Аднак яна адмовілася і прад’явіць загад, і назваць імя таго хто яго выдаў:

«Як я разумею, дзейнічае забарона на ўваход у інтэрнат зьбіральнікам подпісаў. І гэта выклікае ў мяне абурэньне, бо ў такім разе парушаецца выбарчы кодэкс. Гэта можна патлумачыць тым, што студэнтаў пазбаўляюць інфармацыі пра прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва. Тым самым кіраўніцтва трымае сытуацыю пад сваім кантролем».

Паводле Алеся Міхалевіча, пасьля скандалу кіраўніцтва інтэрнату пагадзілася на тое, каб у фае застаўся ягоны зьбіральнік подпісаў. Нягледзячы на гэтую саступку, палітык падаў у Ленінскую выбарчую камісію Магілёва скаргу з фармулёўкай «Супрацьдзеяньне збору подпісаў».
XS
SM
MD
LG