Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расьсьледаваньне справы Юрыя Захаранкі зноў працягнулі


Партрэты Юр’я Захаранкі ў руках удзельнікаў акцыі салідарнасьці.

Партрэты Юр’я Захаранкі ў руках удзельнікаў акцыі салідарнасьці.

Пракуратура Менску чарговым разам на тры месяцы, да 24 сьнежня, працягнула расьсьледаваньне справы аб выкраданьні невядомымі экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, якая вядзецца з траўня 1999 году. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў праваабаронца, былы сьледчы пракуратуры Алег Воўчак:

«Пра гэта паведаміў сьледчы Юрый Вараўка, той самы. Такім чынам, сьледчы не памяняўся. Толькі раней ён быў сьледчым па асабліва важных справах, а зараз падпісваецца як намесьнік начальніка сьледчага аддзелу гораду Менску. Такім чынам, на павышэньне пайшоў. А ў справе як не было выніку, гэтак і няма», — кажа Алег Воўчак.


XS
SM
MD
LG