Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны новы сьледчы ў справе Захаранкі


Акцыя салідарнасьці

Акцыя салідарнасьці

Пра гэта паведамілі з пракуратуры Менска, дзе ужо каля 10 гадоў расьсьледуюць справу аб зьнікненьні былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Справу зараз вядзе малодшы саветнік юстыцыі Юры Вараўка.

Як мяркуе праваабаронца Алег Волчак, які прадстаўляе інтарэсы сям’і Захаранкаў, пра значэньне замены сьледчага пакуль казаць рана. “Калі цягам бліжэйшага часу будуць апытаныя былыя высокія чыноўнікі, магчыма датычныя да зьнікненьня Юрыя Захаранкі, як Віктар Шэйман, Дзьмітрый Паўлічэнка, Юрый Сівакоў і дзейны міністар ўнутраных спраў Уладзімер Навумаў, тады можна будзе казаць, што сьледзтва зрушылася з мёртвай кропкі. Пакуль гэтага казаць немагчыма. За 10 гадоў зьменены не адзін сьледчы, але справа не раскрытая, бо няма палітычнай волі для гэтага”, — сказаў Алег Волчак для радыё “Свабода”.

Паводле Алега Воўчака, жонка і дочкі Юрыя Захаранкі, які цяпер жывуць ў Нямеччыне, “чакаюць ад сьледчых пэўных вынікаў расьсьледаваньня, а не агульных заяваў”. “Яны стаміліся ад няпэўнасьці. Вольга Захарнака зараз захварэла, ня можа працаваць. Гэта ўсё ад хваляваньняў, якія не супыняюцца ўжо столькі гадоў”, — сказаў Алег Волчак.

Маці зніклага экс-міністра Ульяна Захаранка пражывае ў пасёлку Васілевічы ў Гомельскай вобласьці. Паводле зьвестак, жанчына вельмі часта трапляе ў шпіталь. Журналістам Ульляна Захаранка кажа, што дагэтуль чакае свайго сына.

Нагадаем, былы міністра ўнутраных спраў Юры Захаранка зьнік ў выніку нападу невыдомых ў траўні 1999 года. У той час Юры Захаранка быў ў шэрагах апазыцыі. Шмат хто ў Беларусі і сьвеце мяркуюць, што да яго зьнікненьня датычныя ўлады Беларусі.

XS
SM
MD
LG