Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску абмяркуюць мараторый на сьмяротнае пакараньне


23 верасьня ў Менску генэральны дырэктарат Рады Эўропы па правах чалавека і прававых пытаньнях пракансультуе беларускія ўлады ў «канкрэтных пытаньнях, якія тычацца ліквідацыі перашкодаў на шляху да адмены сьмяротнага пакараньня, умацаваньня падтрымкі з боку грамадзкасьці і мабілізацыі прафэсійных груп у падтрымку адмены вышэйшай меры пакараньня». Пра гэта паведамляе БелаПАН з спасылкай на прэсавую службу Рады Эўропы.

Удзельнікамі круглага стала будуць сябры рабочай групы па вывучэньні праблематыкі сьмяротнага пакараньня Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўнікі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, Міністэрства юстыцыі, пракуратуры, Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў і прадстаўнікоў грамадзкасьці.

У дыскусіі возьме ўдзел былы міністар юстыцыі Францыі Робэр Бадэнтэр. Ён будзе тлумачыць, чаму сьмяротнае пакараньне непрымальнае, чаму яго адмянілі і чаму важны прынцып усеагульнай адмены сьмяротнага пакараньня.

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы настойвае на адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, каб вярнуць краіне статус спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ.

На думку Рады Эўропы, адмена сьмяротнага пакараньня павінна суправаджацца мерамі па стварэньні адэкватнай пэнітэнцыярнай сыстэмы і ўвядзеньня альтэрнатыўных відаў пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG