Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 16 верасьня павялічаны адпускныя цэны на мяса і малако


\

\

У Беларусі з 16 верасьня павялічаны гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну, сьвініну, малако і малочныя прадукты. Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі, у верасьні і кастрычніку гранічныя адпускныя цэны на патушную ялавічыну павышаюцца на 4% на месяц, на патушную сьвініну — на 3% штомесяц.

Гранічныя адпускныя цэны на малако, кефір, сьмятану, тварог дадаткова павялічваюцца на 2%. Міністэрства эканомікі тлумачыць, што такое рашэньне прынята, каб кампэнсаваць падаражаньне малочнай і мясной прадукцыі і каб наблізіць цэны на дадзеныя прадукты да цэнаў у суседніх краінах.

Папярэдняе падаражаньне малочных прадуктаў і мяса адбылося ў сярэдзіне ліпеня, тады яно склала 3%.


XS
SM
MD
LG