Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 сьнежня — сьвяты Мікалай, Брэжнеў, Гітлер…



Чым запамятаўся дзень 19 сьнежня ў сусьветнай гісторыі? Чым ён адметны для Беларусі?


Падзеі:


У 1932 пачала вяшчаць BBC World Service.

У 1941 Адольф Гітлер узяў камандаваньне нямецкай арміяй у свае рукі.

У 1946 пачалася Індакітайская вайна паміж францускімі каляніяльнымі войскамі і Віетнамам — віетнамскімі камуністычнымі сіламі, арганізаванымі Хо Шы Мінам. Вайна закончылася ў 1954 падзелам Віетнама на дзьве незалежныя дзяржавы: Дэмакратычную Рэспубліку Віетнам са сталіцай у Ханоі і Рэспубліку Віетнам са сталіцай у Сайгоне.

У 2001 у Хубсугульскім аймаку (правінцыі) Манголіі быў зарэгістраваны найбольшы атмасфэрны ціск на паверхні Зямлі — 1085,6 гПа.


У гэты дзень нарадзіліся:


Леанід Брэжнеў (1906), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік СССР у 1964-1982.

Францускі пісьменьнік Жан Жэнэ (1910).

Француская сьпявачка Эдзіт Піяф (1915).

Ангельскі сьпявак і гітарыст-віртуоз Элвін Лі (1944), заснавальнік гурту «Ten Years After».


У гэты дзень памерлі:


Ангельская пісьменьніца Эмілі Джэйн Брантэ (1848), аўтарка сусьветна вядомага рамана «Wuthering Heights».

Ангельскі жывапісец Уільям Тэрнэр (1851).

Нямецкі псыхіятар і нэўроляг Алайс Альцгаймэр (1915), які ўпершыню апісаў найбольш распаўсюджаную форму дэмэнцыі, названай потым хваробай Альцгаймэра.

Італьянскі актор Марчэла Мастраяні (1996).

Беларуская паэтка Ніна Мацяш (2008).


Што здарылася ў Беларусі 19 сьнежня за апошнія 5 гадоў?


2009 — У Рагачове адкрылі помнік бабулі Ўладзімера КараткевічаЛюдміле Антонаўне Барысевіч (1873-1963).

2008 — Невядомыя схапілі лідэра руху «Маладая Беларусь» Артура Фінькевіча, зьбілі і выкінулі ў полі.

2007 — Адбыўся аднадзённы страйк прадпрымальнікаў ў Менску, Берасьці, Гомелі, Магілёве і Горадні.

2006 — У Менску пахавалі пісьменьніка Івана Навуменку.

2005 — Аб стварэньні ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў на прэзыдэнцкія выбары 2006 заявілі Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Казулін, Аляксандар Мілінкевіч, Зянон Пазьняк. Ад прэзыдэнцкіх амбіцый адмовіліся Пятро Краўчанка, Натальля Машэрава, Аляксандар Ярашук.


Якое было надвор’е ў Беларусі 19 сьнежня 2009?


Сьнежныя буры, ад 10 да 17 градусаў марозу.

Што сьвяткуе Праваслаўная Царква ў Беларусі 19 сьнежня?


Дзень Міколы Цудатворца (у народзе вядомы як дзень Міколы зімовага). Гэты дзень народ лічыць пачаткам сапраўднай зімы. Сьвята ўшаноўвае памяць хрысьціянскага сьвятога, які жыў на зломе ІІІ-IV стагодзьдзяў. Астанкі сьвятога Міколы знаходзяцца ў горадзе Бары ў Італіі.


19 сьнежня. Здымкі розных гадоў


19 сьнежня 2007. Страйк прадпрымальнікаў.

19 сьнежня 2008. Абвалілася школьная прыбудова ў Смаргоні.

19 сьнежня 2009. Кіраўнікі краінаў СНД сустрэліся ў Алмаце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG