Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...


...і ветрана, без ападкаў. Тэмпэратура: 7-15 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Нацыянальным прэс-цэнтры ў Менску прэс-канфэрэнцыя на тэму "Спрашчэньне падаткавага заканадаўства Рэспублікі Беларусь". Пачатак а 12.00.

Польскі Інстытут у Менску сумесна з Народным фотаклюбам "Менск" запрашаюць на адкрыцьцё пэрсанальнай фотавыставы Ежы Федаровіча (Беласток, Польшча) "У краіне ўзыходзячага сонца". Пачатак а 18.00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Міжнародны палітычны форум у Яраслаўлі (Расея) пад старшынствам прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

У Казахстане пачынаюцца двухтыднёвыя антытэрарыстычныя вучэньні вайскоўцаў з краінаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (Кітай, Расея, Казахстан, Таджыкістан, Кіргізстан).


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1828 нарадзіўся расейскі пісьменьнік Леў Талстой (пам. 1910).

У 1944 было падпісанае пагадненьне паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня аб абмене насельніцтвам. Гэта было зьвязана з тым, што ад Беларусі да Польшчы адыходзіла населеная беларусамі Беласточчына і паміж дзьвюма краінамі праводзілася мяжа, якая мусіла стаць заходняй мяжой СССР. На падставе таго пагадненьня зь Беларусі ў Польшчу выехала больш за 27 тысяч чалавек, а з Польшчы ў БССР – 36 тысяч.

У 1976 памёр Мао Цзэдун, кітайскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік КНР (нар. 1893).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень прыгажосьці.

МІНУС 365:

Год таму на сайце Свабоды: "Міліцыя жорстка разагнала акцыю на Кастрычніцкай".


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я зразумеў, што для таго, каб зразумець сэнс жыцьця, трэба перад усім, каб жыцьцё не было бессэнсоўнае і злое, а потым ужо — розум для таго, каб зразумець яго" — Леў Талстой.
XS
SM
MD
LG