Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байкову выпусьцілі пад хатні арышт


Сьвятлана Байкова
Сьвятлана Байкова
Сьледчая па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Святлана Байкова, затрыманая 25 лютага, пераведзена пад хатні арышт, паведаміў БелаПАН яе адвакат Міхаіл Волчак.

"Мера стрыманьня для Сьвятланы Байковай зьмененая на хатні арышт, пры гэтым сьледзтва па яе справе не завершанае, яно працягнутае да 9 кастрычніка", -- паведамілі ў Генэральнай пракуратуры. Зьвесткі пра тое, што Байкову нібыта абвінавацілі таксама ў атрыманьні хабару, у пракуратуры не камэнтуюць.

Сьледчую па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятлану Байкову арыштавалі ў лютым і з таго часу трымаюць у сьледчай турме "амэрыканка". Байкову абвінавачваюць у перавышэньні ўлады і незаконным вызваленьні ад крымінальнай адказнасьці. Нібыта сьледчая зрабіла гэтыя злачынствы, калі расьсьледавала справы мытнікаў, зь якімі былі цесна зьвязаныя супрацоўнікі КДБ ды іншыя высокапастаўленыя асобы. Вінаватай сябе Сьвятлана Байкова не прызнае. Каб дамагчыся вызваленьня, сьледчая цягам амаль 10 дзён трымала галадоўку і пісала да Аляксандра Лукашэнкі ліст, у якім згадвала пра свае дзяржаўныя ўзнагароды і заслугі ў барацьбе з карупцыяй. Аднак мера ўтрыманьня для Байковай не была зьмененая, а справу супроць яе не спынілі. Днямі зьявіліся зьвесткі, што Сьвятлане Байковай нібыта выставілі абвінавачваньне ў атрыманьні хабару. Пра гэта нібыта даў паказаньні бізнэсоўца Малочка, які супрацоўнічаў са сьледзтвам па справе мытнікаў, якое вяла Сьвятлана Байкова, і ня быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG