Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 31 ліпеня — 1 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАВАЛЬНІЦЫ...


...і шквалісты вецер. 19 – 29 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


31 ліпеня

У клюбе "Рэактар" у Менску матч па прафэсійным боксе з удзелам баксэраў зь Беларусі, Расеі, Украіны і Грузіі. Пачатак а 18.00.

1 жніўня

У Менску ў Палацы мастацтва пачнецца арт-літ-пленэр “Прысьвячэньне Язэпу Драздовічу” (будзе доўжыцца да 3 жніўня).

Першы збор першай беларускай жаночай хакейнай каманды пад назвай “Пантэра” ў Раўбічах каля Менску.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


31 ліпеня

"Марш нязгодных" у Маскве.

Сусьветны кангрэс моладзі ў Стамбуле.

1 жніўня

Прэзыдэнт Пакістану Асіф Алі Зардары пачынае візыт у Францыю.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


31 ліпеня

У 1556 памёр Інгацы Лаёла, заснавальнік Таварыства Ісуса (ордэну езуітаў), залічаны да сьвятых.

У 1920 годзе адбылося другое абвяшчэньне БССР бальшавікамі (гэтак званая Літоўска-Беларуская ССР спыніла існаваньне).

У 1944 загінуў пісьменьнік Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, аўтар сусьветна вядомых "Маленькага прынца" і "Плянэты людзей" (нар. 1900). Вайсковы пілёт Экзюпэры папросту не вярнуўся з выведнага палёту. Адшукаць яго і ягоны самалёт так і не ўдалося.

У 1965 нарадзілася Джаан Роўлінг, аўтарка сусьветна вядомых раманаў пра Гары Потэра.

У 1989 нарадзілася беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка.

1 жніўня

У 1520 нарадзіўся Жыгімонт Аўгуст, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (пам. 1572).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


1 жніўня — Дзень чыгуначніка.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: "Учора — палітвязень, сёньня — беспрацоўны".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Дасканаласьці дасягаюць не тады, калі няма чаго дадаць, а тады, калі няма чаго адняць" — Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG