Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


CОНЕЧНА...


...без ападкаў. Тэмпэратура: 24 – 26 °C.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


II Міжнародны зьлёт аматараў актыўнага ладу жыцьця (турбаза "Плешчаніцы", Лагойскі раён)

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Візыт прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая ў Пакістан.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1898 — пуск першага трамвая ў Віцебску.

1905 — Альбэрт Айнштайн апублікаваў артыкул “Да электрадынамікі рухомых целаў”, у якім выклаў асновы спэцыяльнай тэорыі адноснасьці.

1911 — нарадзіўся Чэслаў Мілаш (памёр у 2004 годзе), польскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1980 год.

1956 — у савецкіх газэтах апублікавана пастанова ЦК КПСС “Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў”.

1960 – СССР і Кітай абвясьцілі аб ідэалягічным расколе.

1960 – былая калёнія Бэльгіі, якая дамаглася незалежнасьці, абвяшчае сябе Рэспублікай Конга. Прэзыдэнтам краіны робіцца Жазэф Касавубу, прэм’ер-міністрам – Патрыс Лумумба.

2007 — памерлі Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр, і Мікелянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Данія – Дзень нараджэньня прынцэсы Аляксандры.

Дэмакратычная рэспубліка Конга – Дзень Незалежнасьці.

Судан – Дзень рэвалюцыі.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: “Натальля Пяткевіч больш ня будзе мілаваць”.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


“Ахвярую голасам розуму дзеля голасу жарсьці. Бо першы на ход гісторыі не ўплывае” – Чэслаў Мілаш.
XS
SM
MD
LG