Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Міхневіч: у вырашэньні візавых пытаньняў з ЭЗ шмат абяцаньняў


На думку надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Вялікай Брытаніі Аляксандра Міхневіча, у справе спрашчэньня візавага рэжыму з краінамі Эўразьвязу больш абяцаньняў, чым рэальнага руху.

Як падае БЕЛТА, пасол заявіў, што ў двухбаковых дачыненьнях зь Вялікай Брытаніяй ініцыятарам падвышэньня кошту візаў заўсёды выступае брытанскі бок.

Паводле Міхневіча, чакаецца, што ўвосень працэс спрашчэньня візавага рэжыму атрымае свой працяг.

"Восень пакажа, як усё пойдзе далей, рана ці позна мы павінны вырашыць гэтае пытаньне. Думаю, мы выйдзем з Эўропай на прамыя дачыненьні, без зігзагаў, рэзкіх усплёскаў і падзеньняў, дасягнём стабільнасьці", – мяркуе Аляксандр Міхневіч.

Сёньня ў Менску міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў праводзіць нараду з кіраўнікамі беларускіх замежных устаноў. Яна завяршае штогадовую вучобу кіраўнікоў дыпмісій, якая пачалася 12 ліпеня. На вучобу ў Менск зьехаліся 45 кіраўнікоў беларускіх замежных устаноў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG