Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеўскі экспэрт: “Маскве напачатку трэба выхаваць альтэрнатыву Лукашэнку”


Уладзімер Фясенка (Володимир Фесенко)
Уладзімер Фясенка (Володимир Фесенко)
Як заявіў ў размове з журналістамі ўкраінскі палітоляг Уладзімер Фясенка, Расея, нягледзячы на ўсё яе раздражненьне Лукашэнкам, ня будзе спрабаваць пазбавіцца ад яго як ад кандыдата ў прэзыдэнты, тым больш улічваючы блізкую выбарную кампанію.

«Беларусь — гэта не Ўкраіна і трэба разумець, што там няма альтэрнатывы Лукашэнку, таму Расеі трэба было б для пачатку выхаваць такую ж альтэрнатыву, а потым дзейнічаць»

На думку Фясенкі, на зьмены ў Менску Крэмль не справакуе нават грузінскі кіраўнік Міхаіл Саакашвілі, які спрабуе гуляць на супрацьстаяньні Масквы і Менску.

«Аднак наўрад ці ўсе ўдзячныя заявы грузінскага кіраўніка на адрас Менску ў сувязі зь непрызнаньнем Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі, пагоршаць стасункі Лукашэнкі і Крамля. Бо нягледзячы на нядаўні газавы канфлікт, Беларусь усё роўна пайшла на падпісаньне мытнага зьвязу», — сказаў Фясэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG