Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінскі экспэрт: “Крэмль ня мае выбару ў пытаньні лідэра ў Беларусі”




Пра гэта ў размове з грузінскім агенцтвам Рirweli заявіў тбіліскі экспэрт, кіраўнік дасьледчага Цэнтру эўрапейскай інтэграцыі Васілі Чхаідзэ.

У кантэксьце цяперашніх беларуска-расейскіх дачыненьняў экспэрт не выключае выкарыстаньне Масквой асобных палітычных сілаў, аднак пры гэтым адзначае, што ў Крамля няма нейкага выбару.

Паводле аналітыка, «значная частка беларускай апазыцыі ўсё больш арыентуецца на Захад і Эўропу, чым на Расею. Што да Лукашэнкі, то, нягледзячы ні на што, ён усё ж лідэр з прарасейскай арыентацыяй». Як лічыць Васілі Чхаідзэ, Лукашэнка пры гэтым добра разумее, што залежнасьць толькі ад Расеі ды ізаляцыя ад Захаду ў выніку завершыцца для яго стратай улады. Улічваючы апошнія падзеі, зьвязаныя з сустрэчай Лукашэнкі і «адыёзнага», з гледзішча Крамля, Саакашвілі ў Крыме, а таксама зь першым інтэрвію грузінскага лідэра Беларускаму тэлебачаньню, аналітык выказвае наступнае меркаваньне: беларускі прэзыдэнт спрабуе дывэрсыфікаваць сваю зьнешнюю палітыку, а таму праводзіць незалежную ад Расеі лінію ў межах наяўных магчымасьцяў.
XS
SM
MD
LG