Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Казахстан абраў Беларусь для падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў невыпадкова


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка
Дружба з братэрскім народам Казахстану заўсёды будзе найважнейшым фактарам забесьпячэньня бясьпекі дзьвюх краін.

Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка, прымаючы выпускнікоў вайсковых вучэльняў Беларусі і Расеі.


Упершыню выпускнікамі двух факультэтаў Ваеннай акадэміі Беларусі сталі 15 афіцэраў Узброеных сілаў Казахстану.

"Гэта сьведчаньне плённасьці ўзаемадзеяньня нашых краін у вайсковай сфэры і эфэктыўнасьці двухбаковага супрацоўніцтва. Думаю, што выбар Беларусі як месца падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў для сваіх узброеных сілаў невыпадковы. Нельга ня бачыць, што на нашай зямлі надзейна забясьпечаны мір і стабільнасьць", — адзначыў А.Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG