Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курманбек Бакіеў абвяргае інфармацыю пра тое, што ягоны малодшы брат Жаныбек знаходзіцца разам зь ім у Беларусі.

“Апошні раз я бачыў свайго брата Жаныбека ў красавіку на поўдні краіны ў Джалал-Абадзе, калі пакідаў Кіргізстан”, — заявіў Курманбек Бакіеў “Інтэрфаксу”.

Раней намесьнік старшыні часовага ўраду, які курыруе суды і органы пракуратуры, Азымбек Бекназараў заявіў: “Ёсьць зьвесткі, што малодшы брат Курманбека Бакіева Жаныбек таксама знаходзіцца ў Беларусі (…) Я папрасіў гэтае пытаньне высьветліць праз Інтэрпол і афіцыйныя ўлады Беларусі, з кім знаходзіцца там Бакіеў — толькі зь сям'ёй, або ягоныя браты таксама там”.

Бекназараў паведаміў, што “даручыў генэральнаму пракурору накіраваць яшчэ раз запыт у Беларусь, каб у Кіргізстан выдалі Бакіева”. Ён лічыць, што “адмова Беларусі выдаць Бакіева была абгрунтаваная тым, што ў рэспубліцы няма легітымных органаў улады”.

“Але ўжо адбыўся рэфэрэндум. Роза Атунбаева — легітымны прэзыдэнт, дзяржаўныя органы і пракуратура таксама легітымныя, і таму можна накіраваць паўторны запыт”, – паведаміў Азымбек Бекназараў.
XS
SM
MD
LG