Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны пракурор Рэспублікі Беларусь Рыгор Васілевіч сёньня пацьвердзіў, што пракуратура прыняла рашэньне не выдаваць кіргіскаму боку былога прэзыдэнта гэтай краіны Курманбека Бакіева.

Ён сказаў, што дзеля гэтага няма прававых падставаў. Нагадаем, што ад сярэдзіны красавіка зрынуты Бакіеў хаваецца ў Беларусі на асабістае запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі.

Гэтаксама спадар Васілевіч ня бачыць заканадаўчых падставаў для выдачы Літве генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка, якога літоўскі бок абвінавачвае ў датычнасьці да крывавых падзеяў у Вільні напачатку 1990-х. Як сказаў Рыгор Васілевіч, Усхопчык адказаў на пытаньні літоўскай пракуратуры. А ў адпаведнасьці зь беларускай канстытуцыяй, Беларусь ня можа выдаваць іншай дзяржаве грамадзяніна краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG