Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

МАЛАНКІ...


...і дождж. Тэмпэратура: 13 — 16 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У гатэлі "Вікторыя" прэс-канфэрэнцыя былога прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева. Пачатак а 15.00.

А 19 гадзіне ў менскай кнігарні "Ў" па адрасе пр. Незалежнасьці, 37а адбудзецца прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму "Беларусь пад нямецкай акупацыяй 1941-1944", зьнятага для тэлеканалу "Белсат". Фільм распавядае пра жыцьцё беларусаў на акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі падчас ІІ сусьветнай вайны.

Купальская ночка ў філярмоніі. З 19-й да 24-й гадзіны ночы дзьверы музычнай установы будуць адчыненыя для наведнікаў. На сцэне будуць гучаць клясычныя і сучасныя творы, а таксама будуць дэманстравацца харэаграфічныя нумары, а ў фае філярмоніі выставяць свае працы сучасныя мастакі.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Управа ААН па наркотыках і злачыннасьці агучвае ў Вашынгтоне свой штогадовы даклад аб гандлі наркотыкамі ў сьвеце.

На футбольным чэмпіянаце сьвету гуляюць Славенія з Англіяй, ЗША з Альжырам, Гана зь Нямеччынай, Аўстралія з Сэрбіяй.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1889 нарадзілася расейская паэтка Ганна Ахматава (пам. 1966).

У 1894 у Парыжы быў створаны Міжнародны алімпійскі камітэт і прынята пастанова аб адраджэньні традыцыі старажытных алімпіядаў. На першай адноўленай Алімпіядзе ў 1896 у Грэцыі 311 атлетаў з 13 краінаў разыгралі мэдалі ў 13 відах спорту.

У 1944 савецкая армія пачала наступальную апэрацыю "Багратыён", у часе якой была цалкам вызваленая ад немцаў тэрыторыя Беларусі. З абодвух бакоў у вайсковых дзеяньнях "Багратыёна" бралі ўдзел больш за 4 мільёны чалавек, больш за 7 тысяч танкаў і столькі ж самалётаў, а таксама 62 тысячы гармат.

МІНУС 365:


Год таму на сайце "Свабоды": "Правакатары з мандатамі".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Все перепуталось навек,
И мне не разобрать
Теперь, кто зверь, кто человек,
И долго ль казни ждать".

Ганна Ахматава, "Рэквіем".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG