Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Класкоўскі: Гэта піяраўскі адказ Маскве вуснамі Бакіева


Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў правёў у Менску чарговую прэс-канфэрэнцыю. Мінулая адбылася 23 красавіка. 21 красавіка Курманбек Бакіеў выступіў з заявай для прэсы ў выканкаме СНД у Менску. Чаму зноў загаварыў Бакіеў?Ці ёсьць тут сувязь з нядаўнім візытам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву?


Аляксандар Класкоўскі
Палітоляг Аляксандар Класкоўскі: «Тут можа быць пэўная сувязь, бо, канечне, Масква запомніла вось гэтыя дастаткова дзёрзкія паводзіны Лукашэнкі ў зьвязку з кіргіскімі падзеямі. І магчыма, там гучала такое папярэджаньне, каб зь Менску ніякіх інтрыгаў, ніякага падліваньня алею ў агонь гэтага канфлікту не было. Магчыма, што гэта такі піяраўскі адказ, бо з аднаго боку гэта трагедыя, а зь іншага — спраўджваюцца ў пэўнай ступені змрочныя прагнозы беларускага кіраўніцтва. І зараз можна сказаць: бачыце, мы ж прадракалі, што так будзе. Гэта такі мэсідж Маскве, што, маўляў, ня трэба было будзіць ліха. Вось вам не падабаўся гэты аўтарытарны Бакіеў, дык атрымалі зараз па поўнай праграме. Такі вось зараз там разгараецца пажар, што невядома, як яго тушыць. Таму ў піяраўскім пляне цяпер вуснамі Бакіева выгадна якраз такі ўскосны папрок адрасаваць Маскве. Заадно гэта такі мэсідж, што ня ўлазьце ні ў якія сытуацыі ў постсавецкіх краінах, а гэта ўжо падсьцілаецца саломка і пад прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі».

Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі ад 19 красавіка. 4 траўня кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева падпісала дэкрэт адносна пазбаўленьня яго прэзыдэнцкай недатыкальнасьці. У той жа дзень беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка сказаў, што не зьбіраецца выдаваць Бакіева новым кіргіскім уладам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG