Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хіба гэта першы аўтарытарны лідэр, які прыяжджае ў Азэрбайджан?”


На пытаньне пра матывы супрацоўніцтва паміж Азэрбайджанам і Беларусьсю адказвае незалежны азэрбайджанскі палітычны аналітык Расім Мусабекаў.

Мусабекаў: З пункту гледжаньня эканомікі Беларусь шукае магчымасьць дывэрсыфікацыі эканамічных адносінаў. Зразумела, што ні Азэрбайджан, ні іншыя краіны паўднёвага Каўказу ня могуць замяніць для Беларусі расейскую нафту, але магчымасьці ёсьць.
Беларусь пастаўляе ў Азэрбайджан прадукцыю машынабудаваньня, тут ведаюць беларускія трактары, аўтамабілі. Разглядаецца магчымасьць стварэньня ў Азэрбайджане лягістычнага цэнтру, каб потым выходзіць зь беларускай прадукцыяй на рынкі Ірана і Цэнтральнай Азіі. Беларусь вельмі залежная ад паставак з Расеі і хацела б у якасьці падстрахоўкі мець пастаўкі нафты з Азэрбайджану. Пакуль іх забясьпечыць у вялікіх аб'ёмах, каб гэта было фінансава выгадна, не атрымліваецца, але пляны гэтыя пралічваюцца і пакуль з парадку дня ня зьнятыя.

Ёсьць яшчэ спэцыфічная вобласьць супрацоўніцтва – васковая. Азэрбайджан разьвівае свой ВПК, у Беларусі з часоў СССР захавалася якаснае машынабудаваньне і каапэрацыя ў гэтай галіне выгадная бакам.

Дракахруст: А як ставіцца да візыту Лукашэнкі азэрбайджанская апазыцыя?

Мусабекаў: Ёй гэта абыякава. Хіба гэта першы аўтарытарны лідэр, які прыяжджае ў Азэрбайджан? Я ня думаю, што спадар Лукашэнка чымсьці горшы за таджыцкага ці туркмэнскага лідэраў, якія прыяжджаюць у Азэрбайджан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG