Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца з Аліевыем


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца ў Баку з прэзыдэнтам Азэрбайджану Ільхамам Аліевым.

Чакаецца, што па выніках перамоваў яны прымуць сумесную дэклярацыю, а таксама падпішуць пакет двухбаковых дакумэнтаў.

Нагадаем, 17 кастрычніка 2006 г. падчас візыту І.Аліева ў Менск А.Лукашэнка назваў пэрспэктыўным двухбаковае супрацоўніцтва ў нафтагазавай галіне. Ён адзначыў, што наяўнасьць у Азэрбайджане буйных радовішчаў нафты і газу, а ў Беларусі сучаснага, магутнага нафтахімічнага комплексу — гэта аснова, на якой могуць узаемавыгадна разьвівацца нашы стасункі ў галіне энэргетыкі. А.Лукашэнка сказаў, што абедзьве краіны маюць магчымасьці для рэалізацыі сумесных праектаў распрацоўкі радовішчаў нафты і газу. Ён сказаў, што І.Аліеў "прынцыпова падтрымаў намаганьні Беларусі ў гэтым пляне". А.Лукашэнка сказаў, што Беларусь гатовая павялічыць аб'ёмы нафты, якая прапампоўваецца празь яе тэрыторыю.

"Мы гатовы прадставіць інфраструктуру трубаправоднага транспарту для транзыту касьпійскай нафты ў Прыбалтыку і Польшчу", — сказаў А.Лукашэнка.

У 2007 годзе, 2 траўня Аляксандар Лукашэнка наведаў зь візытам Азэрбайджан.

А.Лукашэнка адзначыў падчас сустрэчы з прэзыдэнтам І.Аліевым : "Мы не зьбіраемся супраць некага сябраваць".

Ільхам Аліеў сказаў: "Мы ведаем, што ў беларускіх кампаній ёсьць цікавасьць да азэрбайджанскіх нафтавых радовішчаў. Мы вітаем гэтую цікасьць. Сёньня ўжо вядуцца кансультацыі на ўзроўні адпаведных кампаній аб удзеле беларускага боку ў нафтавых праектах у Азэрбайджане. З боку Азэрбайджана палітычная падтрымка гэтаму пытаньню ёсьць".

11 лістапада 2009 года. І.Аліеў наведаў зь візытам Менск.

А.Лукашэнка сказаў: "На гэтым этапе стратэгічная задача палягае ў тым, каб і ў цяперашніх няпростых умовах усясьветнага фінансава-эканамічнага крызісу, прымаючы часам нестандартныя рашэньні, выйсьці на больш маштабныя сумесныя праекты як у Азэрбайджане, так і ў Беларусі. Падмурак для гэтага ўжо створаны".

Ільхам Аліеў сказаў: "Паміж Беларусьсю і Азэрбайджанам ёсьць паразуменьне, што мы павінны нарошчваць супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG