Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ляціць у Азэрбайджан


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

2 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка накіруецца з візытам у Азэрбайджан.

Пра гэта паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ўладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з азэрбайджанскай парлямэнцкай дэлегацыяй у Менску, паведамляе БелаПАН.

25 траўня амбасадар Азэрбайджану ў Беларусі Алі Тэймурам аглы Нагіеў паведаміў журналістам, што падчас візыту Лукашэнкі ў Баку прэзыдэнты абмяркуюць супрацоўніцтва ў энэргетычнай сфэры.

Паводле дыплямата, Азэрбайджан гатовы ўдзельнічаць у розных энэргетычных праектах, сярод якіх "Набука" і "Адэса - Броды".

Аляксандар Лукашэнка наведаў Азэрбайджан з афіцыйным візытам у траўні 2007 году.

Ільхам Аліеў наведаў Беларусь у лістападзе 2009-га.

У 2009 годзе ўзаемны тавараабарот склаў 124,6 млн. даляраў, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2008 годам на 11,6%

Глядзіце таксама:
Аліеў і Лукашэнка: хто лепшы дыктатар?
На шляху да “паўнавартаснай спадчыннай дыктатуры”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG