Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка назваў “непрыемнымі для Расеі” пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы


Аляксандар Лукашэнка, выступаючы ў Магілёве, паведаміў, што Беларусь чакае новыя танкеры з нафтай з Вэнэсуэлы, і падзякаваў Украіне за дапамогу ў транзыце вэнэсуэльскай нафты з порту Адэсы на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Характарызуючы пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы, кіраўнік Беларусі назваў іх «у нейкай ступені непрыемнымі для Расеі» і запэўніў, што Ўкраіна «паабяцала перавезьці гэтую нафту» зноў.

Нагадаем, першы танкер з Вэнэсуэлы з нафтай гатунку «Санта-Барбара» прыбыў у порт Адэсы ў ноч на 25 красавіка. Усяго танкер «Марская зорка» даставіў 80 тон нафты. Паводле ўкраінскіх і беларускіх крыніцаў, гэтую нафту перавезьлі чыгункаю ў Мазыр і ўжо перапрацавалі. Між тым некаторыя экспэрты з Расеі ўжо назвалі «эканамічна нявыгаднымі» пастаўкі нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь праз Украіну чыгункаю.


XS
SM
MD
LG