Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гавары праўду" патрабуе ачысьціць рэчку


Тамтэйшыя актывісты пачалі зьбіраць подпісы сярод жыхароў мікрараёну "Задняпроўе". пад зваротам да аршанскіх уладаў, каб ачысьціць ад сьмецьця рэчышча рэчкі Куцеінка.

У раёне сярэдняй школы №20 і гаражнага каапэратыву ўтварыліся вялізныя звалкі бытавога і будаўнічага сьмецьця.

Бальшыня насельнікаў вуліцы Флёрава і прыватнага сэктару на другім беразе Куцеінкі гатовыя самі ўзяць удзел у добраўпарадкаваньні гэтай тэрыторыі.

Па завяршэньні збору подпісаў актывісты кампаніі “Гавары праўду” плянуюць перадаць зварот грамадзкасьці у гарвыканкам Воршы, каб вырашыць “сьмецьцевую” праблему.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG