Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргінец: «Някляеў абліваў нас брудам, падпісваў паклёпніцкую заяву»


Мікалай Чаргінец

Мікалай Чаргінец

Ці адрэагуе па прыкладу Саюзу беларускіх пісьменьнікаў на затрыманьне Ўладзімера Някляева праўладная пісьменьніцкая арганізацыя? Гаворыць старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.


«Ну, ён жа не сябра нашага саюзу. Гэта сябра таго саюзу, які на нас сыстэматычна паклёпнічаў. Мы ў такой сытуацыі ўмешвацца ў гэтую справу ня будзем, дый выглядала б гэта незразумела. Ён, Някляеў, аблівае нас брудам, і раптам мы нешта заяўляем… Гэта справа таго саюзу. Мы ставімся з павагай да любых заяваў, ня хочам спрачацца ці нешта аспрэчваць. Гэта іх права. Калі б гэта быў сябра нашага саюзу, мы яго таксама абаранялі б…»

Карэспандэнт: «А што наконт карпаратыўнай салідарнасьці? Паэта прывезьлі ў кайданках з пастарунку…»

«Мы ж ня ведаем, у чым яго падазраюць насамрэч… Не хачу нічога асабліва гаварыць, але пасьля заяваў іхнага саюзу месяцы тры таму на наш адрас, цалкам паклёпніцкіх, чакаць ад нас узаемнасьці? Гэта ўсё ў сукупнасьці трэба разглядаць; Някляеў жа таксама прымаў тую заяву падпісваў. І што мне зараз казаць — што Някляеў пакутнік? Калі я ведаю, што Някляеў паступае несправядліва. Няхай разьбіраюцца, каму патрэбна, — праваахоўныя органы. А высновы будзем рабіць потым».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG