Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьне Някляева. “Саюз беларускіх пісьменьнікаў” пратэстуе


Грамадзкае аб’яднаньне «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» выказала абурэньне з нагоды затрыманьня паэта Ўладзімера Някляева.


Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве аб’яднаньня.

«Уся творчая і грамадзкая дзейнасьць Уладзімера Някляева накіравана на разьвіцьцё ды прапаганду нацыянальнай культуры, і менавіта ў такой якасьці ён вядомы шматлікім прыхільнікам беларускай літаратуры».

Саюз беларускіх пісьменьнікаў пратэстуе супраць брутальных дзеяньняў уладных структур адносна Някляева і патрабуе яго вызваленьня.
XS
SM
MD
LG