Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы абмяркуюць магчымы ўплыў беларускай АЭС


25 траўня ў Варшаве беларускі бок правядзе кансультацыі і грамадзкія слуханьні па справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

10 і 11 траўня такія кансультацыі і слуханьні ўжо прайшлі ў Вене.

З аўстрыйскага боку ў іх узялі ўдзел спэцыялісты Міністэрства сельскай гаспадаркі, лесу, навакольнага асяродзьдзя і кіраваньня воднымі рэсурсамі, а таксама прадстаўнікі грамадзкіх аб'яднаньняў, арганізацый і грамадзяне Аўстрыі.

Раней слуханьні прайшлі ў Літве, Латвіі і Ўкраіне. Па іхніх выніках беларускі бок атрымаў прапановы, якія зараз разглядаюцца спэцыялістамі.

Працэдура слуханьняў па справаздачы павінна завяршыцца напрыканцы траўня. Пасьля пачнецца яе дапрацоўка. Дакумэнт будзе накіраваны на дзяржаўную экалягічную экспэртызу і ў МАГАТЭ.
XS
SM
MD
LG