Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Плян пабудовы Беларускай АЭС абмяркуюць у Вене


10-11 траўня Беларусь правядзе грамадзкія слуханьні па пытаньні бясьпекі плянуемай АЭС у Вене.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэсавую службу Міністэрства энэргетыкі.

Беларусь у адпаведнасьці з Канвэнцыяй аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансмежным кантэксьце, бярэ ўдзел у кансультацыях і грамадзкіх слуханьнях ва ўсіх краінах, якія выказалі жаданьне абмеркаваць ацэнку ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе Беларускай АЭС.

У канцы траўня плянуецца правядзеньне аналягічных кансультацый з польскім бокам ў Варшаве.

Падробныя слуханьні ўжо прайшлі ў Літве, Латвіі і Ўкраіне. У канцы траўня Беларусь разьлічвае завяршыць працэдуру слуханьняў па справаздачы і пачаць дапрацоўку гэтага дакумэнту з улікам усіх заўваг, выказаных краінамі, дзе такія слуханьні і кансультацыі адбыліся.

Пасьля завяршэньня дапрацоўкі справаздача будзе накіраваная на дзяржаўную экалягічную экспэртызу і прадстаўленая ў МАГАТЭ.
XS
SM
MD
LG