Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лагвінец: "Улады ўскладнілі назіраньне за датэрміновым галасаваньнем"


Кандыдат у дэпутаты па Сухараўскай акрузе № 30, каардынатар руху "За свабоду" Алесь Лагвінец заяўляе, што ўлады ўскладняюць назіраньне за ходам папярэдняга галасаваньня.


"Участкі для датэрміновага галасаваньня разьмешчаныя ў адным будынку, але ў розных памяшканьнях, што ўскладняе назіраньне за датэрміновым галасаваньнем. На ўсіх папярэдніх выбарах участкі былі разьмешчаныя ў адным пакоі. Для мяне гэта ўскосны доказ таго, што ў скрыні ўкідваецца дадатковая колькасьць бюлетэняў альбо прыпісваецца дадатковая колькасьць выбарцаў, якія, нібыта, прыходзяць на датэрміновае галасаваньне. На тых участках, дзе мы вялі назіраньне, колькасьць выбарнікаў была зафіксаваная на 15—20% меншая.
XS
SM
MD
LG