Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перапрацоўка нафты скарацілася на 34 %


Аб'ём першаснай перапрацоўкі нафты ў Беларусі ў студзені-сакавіку 2010 году склаў 3 млн. 651,2 тысячы тон, што на 34,1% меней у параўнаньні з такім самым пэрыядам 2009 году.


У сакавіку беларускія НПЗ перапрацавалі 1,302 мільёна тон сыравіны, што на 32% меней за сакавік 2009 году.

Таксама меней сталі выпускаць бэнзіну: у студзені-сакавіку 2010 году ў параўнаньні з такім жа пэрыядам 2009 году яго вытворчасьць зьменшылася на 25,8%. Выпуск дызпаліва скараціўся на 33,7%, топачнага мазуту — на 39,9%, змазачных аліваў — на 2,6%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG