Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроўская просіць улады Беларусі абвясьціць жалобу


Ірына Лаўроўская

Ірына Лаўроўская

Грамадзкая дзяячка зь Берасьця Ірына Лаўроўская праз інтэрнэт напісала лісты ў прыёмную прэзыдэнта А. Лукашэнкі і на гарачую лінію ўраду Беларусі, у якіх заклікае абвясьціць у краіне жалобу ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Смаленску:


"Зьвяртаюся да вас у справе, якая мяне і многіх Беларусаў моцна ўзрушыла, закранула і асабіста і па-грамадзянску. Беларусь сёньня разам з польскім народам перажывае вялікі смутак і боль страты 96 годных сыноў і дачок Польшчы. Смуткуем таксама і спачуваем у сувязі са сьмерцю прэзыдэнта Леха Качыньскага і ягонай жонкі.

Назіраем, як годна рэагуюць іншыя дзяржавы на боль Польшчы...

Зь вялікім зьдзіўленьнем бачым, як наша краіна, найбліжэйшая да Польшчы і з пункту бачаньня гісторыі і з пункту бачаньня геаграфічнага, абмежавалася дыпляматычнай дапамогаю родным ахвяраў пры транзытным пераезьдзе Беларусі...

Я адчуваю сорам за сваю краіну, кіраўнік якой мае неадпаведную высокаму становішчу грамадзянскую і чалавечую пазыцыю. Калі ласка, урэгулюйце праблему, зрабіце нейкія захады, каб Беларусь таксама абвясьціла жалобу ў сувязі з трагедыяй пад Катыньню. Іначай чарговая ганебная пляма пыхі і непрыстойнага выхаваньня адной высокай асобы пакладзецца чарговай ганебнай плямаю на сумленьне і гонар нашага народу", — піша спадарыня Лаўроўская.

Рэакцыі з ураду і адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі пакуль няма.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG