Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 красавіка самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы пад Смаленскам. Загінула 97 чалавек. Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных урачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні. Польшча рыхтуецца да пахаваньняў. У шмат якіх краінах абвешчаная жалоба.




Пятніца, 16 красавіка


20:27 “Жалоба” ў Беларусі: ад 12 да 18 гадзіны

17:15 Чаму Батура ўзначаліў афіцыйную дэлегацыю?

15:53 Польшча рыхтуецца да пахаваньня ахвяраў авіякатастрофы

14:18 У Беларусі жалобы няма, а ў Сапоцкіне – абвясьцілі

11:47 Пахаваньне Качыньскіх могуць адкласьці

09:57 Батура паедзе на пахаваньне Качыньскага

чацьвер, 15 красавіка


16:37 Парэшткі апошняга прэзыдэнта ў выгнаньні прывезьлі ў Польшчу

14:55 Катастрофа прэзыдэнцкага самалёта – таямніца апошніх сэкундаў

13:09 Склад беларускай дэлегацыі ўдакладняецца

Серада, 14 красавіка


18:00
Польшча працягвае разьвітаньне з ахвярамі

17.00 "Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка пакуль не наведаў нашага пасольства, але было тут шмат міністраў, між іншага, міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў, – паведаміў сакратар польскай амбасады ў Менску Павал Марчук. – Мы увесь час тут і прымаем усіх ахвотных, якія хочуць напісаць нешта ў кнізе.

Павал Марчук паведаміў таксама, што амбасада ўжо атрымала інфармацыю аб паездцы дэлегацыі зь Беларусі на жалобныя мерапрыемствы ў Польшчу.


15.50
Дата прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы будзе абвешчаная 21 красавіка. Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі маршал польскага Сэйма, часовы выканаўца абавязкаў прэзыдэнта краіны, Браніслаў Камароўскі.

14.00
Маршал польскага Сэйму, часовы выканаўца абавязкаў прэзыдэнта краіны, Браніслаў Камароўскі працягнуў агульнанацыянальную жалобу па загіблым у авіякатастрофе пад Смаленскам да апаўночы нядзелі 18 красавіка. Пра гэта паведмляе БелТА.

Жалоба працягнутая ў сувязі з пахаваньнямі 18 красавіка ў Кракаве прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага і ягонай жонкі.

Раней агульнанацыянальная жалоба ў Польшчы па загінулых была абвешчаная да пятніцы.


13.40 Машкевіч: "Для польскага народу гэта шок"


13.30
Афіцыйная Беларуская дэлегацыя паедзе па пахаваньне ахвяраў авіякатастрофы.

"Склад дэлегацыі будзе яшчэ ўдакладняцца. Але тое, што беларуская дэлегацыя высокага ўзроўню будзе ўдзельнічаць, - гэта несумненна", - паведаміў Белапан начальнік упраўленьня інфармацыі – прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных.


12.15
Нацыянальны сход ушануе памяць ахвяраў катастрофы пад Самаленскам.

Старшыня Камісіі замежных спраў і сувязяў з СНД Сяргей Маскевіч кажа, што зараз камісія працуе над днём ушанаваньня памяці загіблых у Савеце Рэспублікі.

"Як будзе выглядаць нашая агульная дэлегацыя ад Беларусі — гэта будзе ўзгодненае рознымі структурамі рашэньне. Я лічу, што павінна быць адна агульная дэлегацыя ад краіны”, — паведаміў Сяргей Маскевіч.

Спадар Маскевіч кажа, што першае ўрачыстае паседжаньне ў Нацыянальным сходзе Беларусі адбудзецца 20 красавіка і ня выключана, што тады і адбудзецца ўшанаваньне ахвяраў катастрофы.


11.30
Дэлегацыя афіцыйнага Саюзу палякаў зьбіраецца на пахаваньне Качыньскага.

Пра гэта распавёў Радыё Свабода намесьнік старшыні праўладнага Саюзу палякаў Мечыслаў Лысы. Зараз старшыня гэтага Саюзу палякаў Станіслаў Сямашка вырашае візавыя пытаньні.

Што тычыцца абвяшчэньня ў Беларусі жалобы з нагоды трагедыі пад Катыньню, спадар Лысы лічыць, што і зараз ня позна гэта зрабіць. Ён паведаміў, што зараз Саюз палякаў рыхтуе афіцыйны ліст да кіраўніцтва краіны з прапановай абвясьціць у Беларусі нацыянальную жалобу ў дзень пахаваньня тых, хто загінуў у авіякатастрофе.


10.25
Першы нацыянальны тэлеканал (БТ) пакажа фільм Анджэя Вайды «Катынь» 23 красавіка. Пачатак - 00:00. 11 красавіка беларускія гледачы тэлеканалу "Расея" не пабачылі фільм "Катынь". Замест яго паказалі шоў "Танцы з зоркамі".

БТ пакажа "Катынь" Анджэя Вайды


10.20
Датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы могуць прайсьці 20 чэрвеня, паведаміла ў сераду "Газэта выборча". Згодна з нэафіцыйнай інфармацыяй, што атрымала выданьне, менавіта гэтую дату прапанавалі прадстаўнікі партыяў "Закон і справядлівасьць" і "Саюз дэмакратычных левых сіл" маршалку Сэйму Браніславу Камароўскаму.

Спадар Камароўскі, паводле Канстытуцыі Польшчы, у двухтыднёвы тэрмін зь дня сьмерці прэзыдэнта павінен афіцыйна абвясьціць дату правядзеньня выбараў. Першы тур павінен адбыцца ў 60-дзённы тэрмін пасьля іх абвяшчэньня.

Перад пачаткам перадвыбарчай кампаніі ў партыяў будзе два тыдні на збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў.


Польшча разьвітваецца з загіблымі ў авіякатастрофе пад Смаленскам


9.00
Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі ўдакладніла дадзеныя па загіблых у авіякатастрофе.

У выніку катастрофы самалёта прэзыдэнта Польшчы загінула 97 чалавек, а не 96, як паведамлялася раней.

Паводле дадзеных міністэрства, апазнаныя целы 64 ахвяраў.

Па словах суразмоўцы расейскага инфармацыйнага агенцтва "Новости", на месцы авіякатастрофы зараз працягваюцца сьледча-пошукавыя мерапрыемствы, у якіх удзельнічае 406 чалавек і 58 адзінак тэхнікі На месцы трагедыі таксама працуюць 37 прадстаўнікоў сьледчых органаў Польшчы.

Да ліквідацыі наступстваў авіякатастрофы было прыцягнута 594 чалавека і 188 адзінак тэхнікі.


9.00 З былым паслом Польшчы ў Беларусі Марыюшам Машкевічам гутарыць Сяргей Шупа:





Аўторак, 13 КРАСАВІКА


Самыя гучныя авіякатастрофы

Ці паедзе Лукашэнка на пахаваньне ў Варшаву?

Прэзыдэнцкую пару пахаваюць сярод каралёў

Труны Леха і Марыі Качыньскіх сёньня выставяць для публічнага разьвітаньня


Google.pl у жалобе

ПАНЯДЗЕЛАК, 12 КРАСАВІКА


Неагучаная прамова Качыньскага

15.38
Літва ў жалобе


15.32 "Смуткуем разам з вамі, польскія сябры"


15.14 РТР-Беларусь: "Катынь" у сетцы вяшчаньня не разглядалася"


15.09 Якія зьмены могуць адбыцца на польскай палітычнай сцэне


15:00
Яцэк Стасін, міністар у канцылярыі прэзыдэнта Польшчы, паведаміў, што ў Маскве было ідэнтыфікавана цела Марыі Качыньскай, першай дамы Польшчы, якая загінула разам з мужам, прэзыдэнтам Лехам Качыньскім і 94 іншымі асобамі ў катастрофе польскага ўрадавага самалёта пад Смаленскам 10 красавіка. Цела Марыі Качынскай будзе перавезенае заўтра ў Варшаву. Труна з раней ідэнтыфікаваным целам Леха Качынскага заўтра будзе выстаўлена перад прэзыдэнцкім палацам у Варшаве. Пахаваньне Марыі і Леха Качыньскіх, паводле папярэдняга вырашэньня, адбудзецца ў сераду 14 красавіка.


14.45
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце прыме ўдзел у пахаваньні прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага, паведаміў журналістам у прэсавы сакратар кіраўніцы Літвы Лінас Бальсіс.


14.05 Ці будзе ў Беларусі абвешчаная жалоба па польскіх ахвярах?


13.50
Стан самапісцаў самалёта прэзыдэнта Польшчы, які разьбіўся пад Смаленскам, здавальняючы.

Уся інфармацыя пра палёт захавалася. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расеі Сяргей Іваноў.


13.45
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў наведаў пасольства Польшчы ў Маскве і ўсклаў кветкі да адмыслова ўсталяванай там фатаграфіі загіблых у авіякатастрофе прэзыдэнта Леха Качыньскага і ягонай жонкі Марыі.

12 красавіка амбасаду Польшчы ў Маскве таксама наведалі: кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, старшыня Рады пры прэзыдэнце РФ па садзейнічаньні разьвіцьцю інстытутаў грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Эла Памфілава, першы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.


13.30
"Польскія пілёты хацелі прызямліцца менавіта ў Смаленску…”

“Гэта яны некалькі разоў паўтарылі праз радыё”, — цытуюць сёньняшнія польскія СМІ словы супрацоўніка смаленскага аэрапорту, які валодае сытуацыяй з сувязьзю паміж дыспэтчарскай і самалётам. “Усялякія здагадкі адносна таго, што хтосьці мог іх прымусіць зрабіць пасадку, падаюцца мне неабгрунтаванымі”, — сказаў суразмоўца выданьня “Gazeta Wyborcza”.

Польскія мэдыі таксама пішуць пра папярэджаньні і рэкамэндацыі польскім пілётам з боку беларускіх дыспэтчараў пра тое, што пасадку лепш зрабіць на аэрадроме ў Менску або ў Віцебску.


13.00
Да мэмарыялу ў Катыні, куды ляцела польская дэлегацыя на чале з прэзыдэнтам Лехам Качыньскім, да гэтага часу ідуць людзі.

"Вельмі шкада, што Катынь зноў стала месцам трагедыі. Мы смуткуем разам з польскім народам і вельмі шкадуем", — кажа жыхарка Смаленску Тацьцяна Сьмірнова.

"Тут у кожнага польскага афіцэра — асобная таблічка, дзе напісаны імя, прозьвішча, месца нараджэньня, прафэсія і воінскае званьне", — сказаў Анджэй Трума, які прыехаў з Варшавы.


12.40
Начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Расеі генэрал арміі Мікалай Макараў разам з галоўнакамандуючымі ВПС, ВМФ і Сухапутных войскаў наведаюць у панядзелак пасольства Польшчы ў Маскве, каб выказаць спачуваньне.

Макараў кажа, што з загіблым у гэтай авіякатастрофе начальнікам польскага Генштабу ў яго склаліся добрыя дзелавыя стасункі.

"Таму гэта май асабісты боль. Я хачу выказаць перш за ўсё словы глыбокага шкадаваньня ягонай сям'і", — сказаў Макараў


12.35 Яны загінулі пад Катыньню


12.10
Лаўроўская просіць Лукашэнку абвясьціць жалобу


12.00
Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Літвін ушанаваў памяць кіраўнікоў Польшчы, якія загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам, паведамляе ў панядзелак прэсавая служба парлямэнту Ўкраіны.

Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімер Літвін у панядзелак наведаў пасольства Рэспублікі Польшча ў Украіне, дзе ўшанаваў памяць тых, хто загінуў у трагічнай авіякатастрофе польскага самалёта.

Сьпікер украінскага парлямэнту пакінуў запіс у Кнізе смутку, дзе ад імя народных дэпутатаў Украіны і ад сябе асабіста выказаў шчырыя спачуваньні сяброўскаму польскаму народу і словы падтрымкі родным і блізкім нябожчыкаў.


11.45
Адмыслоўцы, якія працуюць на месцы катастрофы самалёта прэзыдэнта Польшчы, пачалі будаваць дарогу, каб вывозіць рэшткі самалёта.

"З-за балоцістай мясцовасьці вывозіць абломкі самалёта без дарогі будзе немагчыма", — заявіў прадстаўнік адміністрацыі Смаленскай вобласьці. Паводле слоў чыноўніка, праца можа расьцягнуцца на некалькі дзён.

У панядзелак у Смаленску праходзяць набажэнствы. Забаўляльныя ўстановы не працуюць.


11.30
На месцы, дзе ўпаў самалёт, шукаюць дакумэнты і каштоўныя рэчы загіблых. Тэрыторыя, дзе знаходзяцца найбольш буйныя часткі самалёта, падзеленая на квадраты.

"Мы шукаем дакумэнты і нейкія каштоўныя асабістыя рэчы, якія могуць дапамагчы ідэнтыфікаваць целы загіблых", — заявіў супрацоўнік апэратыўнага штаба.

Ён таксама паведаміў, што тэрыторыя ваеннага аэрадрома, дзе разьбіўся самалёт, ахоўваецца круглыя суткі.


11. 17 Прэс-сакратар Лукашэнкі: Інфармацыі пра жалобу ў мяне няма

"У мяне такой інфармацыі няма. Таму нічога на гэты конт не магу сказаць. Магу сказаць, што сёньня ў нас працоўны дзень, прэзыдэнт ажыцьцяўляе працоўную паездку па Менскай вобласьці. Магу паведаміць, што з нашага боку было выказана спачуваньне, а па-другое, польскі бок зьвяртаўся да нас з просьбай аб аказаньні дапамогі. Прэзыдэнт даў распараджэньне за кошт беларускага боку, за кошт нашага бюджэту аказаць усю неабходную дапамогу ў тым аб'ёме, у якім польскі бок папросіць. Наколькі мне вядома, такая дапамога была аказаная, гэта тычылася прыёму спэцсамалётаў з Польшчы".

11.00
"Труна зь целам Леха Качыньскага будзе выстаўленая для разьвітаньня ў аўторак у прэзыдэнцкім палацы", — паведаміў намесьнік кіраўніка канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Яцэк Сасін.

У панядзелак, 12 красавіка, палац кіраўніка Польшчы будзе падрыхтаваны для жалобнай цырымоніі.

10.30 Судова-мэдыцынскім экспэртам спатрэбіцца каля чатырох дзён, каб правесьці генэтычную экспэртызу целаў тых, хто загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам. Пра гэта паведаміў першы намесьнік мэра Масквы Пётар Бірукоў.

12 красавіка ў Маскву павінны прыбыць яшчэ прыкладна 100 сваякоў нябожчыкаў, перадае Расейскае інфармацыйнае агенцтва "Новости".

"Уначы мы прынялі сваякоў загіблых. Яшчэ каля 100 сваякоў мы чакаем у панядзелак", — сказаў Бірукоў.


Апазнаньне целаў


Судова-мэдычная экспэртыза целаў ахвяраў авіякатастрофы, якая адбылася з самалётам прэзыдэнта Польшчы 10 красавіка, завяршылася ў Маскве 12 красавіка.

Вынікі экспэртызы не паведамляюцца.

У катастрофе загінулі 96 чалавек. Да цяперашняга часу ідэнтыфікаваныя целы 24 ахвяраў.

Раней прэзыдэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў стварыў адмысловую камісію на чале з прэм'ер-міністрам Ўладзімерам Пуціным, каб расьсьледаваць авіякатастрофу пад Смаленскам.

"Свабода" распачынае праект "Яны загінулі пад Катыньню"



Польшча


Пахаваньне ў Варшаве адбудзецца ў суботу 17 красавіка.

Жалобнае разьвітаньне мае адбыцца ў Варшаве на плошчы Пілсудскага.

Паводле польскага міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, жаданьне ўзяць удзел у пахаваньні ўжо выказаў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

11 красавіка апоўдні ў Польшчы адбылася жалобная акцыя — пад гук сырэнаў уся краіна замерла на дзьве хвіліны.

11 красавіка ў Варшаву даставілі цела Леха Качыньскага.


Жалоба


Польшча смуткуе

Трохдзённую жалобу па ахвярах абвясьціла Літва. Аднадзённая жалоба абвешчаная ў Расеі, Латвіі, ва Ўкраіне, а таксама ва ўстановах Эўразьвязу ў Брусэлі.

Трохдзённая жалоба абвешчаная ў Бразыліі. 11 красавіка прайшла аднадзённая жалоба ў Грузіі. У Чэхіі і ў Славаччыне жалобу абвесьцяць у дзень пахаваньня ахвяраў.

У Польшчы жалоба працягнецца сем дзён.

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка з нагоды трагедыі 10 красавіка накіраваў спачуваньне маршалку Сэйму Рэспублікі Польшча Браніславу Камароўскаму, а таксама родным і блізкім загіблых.

У Беларусі жалобу не абвясьцілі.


Беларусь


Беларускія гледачы тэлеканалу "Расея" не пабачылі фільм Анджэя Вайды "Катынь". Замест яго паказалі шоў "Танцы з зоркамі". На тэрыторыі Расеі фільм паказалі пасьля праграмы "Весткі тыдня".

11 красавіка ў Менскай архікатэдры адбылася сьвятая імша, якую адслужыў мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Памяць ахвяраў ушанавалі ў Менску і ў Горадні.

Афіцыйныя ўлады выдзелілі бясплатны транспарт, каб даставіць палякаў да месца катастрофы Ту-154.


Катастрофа


Трагедыя пад Катыньню

10 красавіка самалёт Леха Качыньскага Ту-154 разьбіўся на лётнішчы пад Смаленскам. На борце было 96 чалавек. Усе яны загінулі.

Польская дэлегацыя мелася ўзяць удзел у жалобных урачыстасьцях, прысьвечаных 70-й гадавіне расстрэлаў польскіх афіцэраў у Катыні.

Самалёт пры пасадцы зачапіўся за дрэвы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG