Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Януковіч: Украіна ня мае права на дыскусію аб саюзнай дзяржаве


Улады Ўкраіны ня маюць права на дыскусію аб стварэньні саюзнай дзяржавы Расеі, Беларусі і Ўкраіны – заявіў сёньня ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч.


“Ці існуе права на дыскусію па гэтым пытаньні? Для мяне як для прэзыдэнта – не існуе. Для ўсіх, хто прадстаўляе ўладу, – не. І гэта – катэгарычна”, – цытуе Януковіча БелаПАН, спасылаючыся на прэсавую службу ўкраінскага прэзыдэнта.

Януковіч падкрэсьліў, што Ўкраіна – незалежная дзяржава, і стратэгічным кірункам яе замежнай палітыкі ёсьць інтэграцыя ў Эўрапейскі Зьвяз.
Ёсьць неабвержная ісьціна – Украіна незалежная сувэрэнная дзяржава...


“Ёсьць неабвержная ісьціна – Украіна незалежная сувэрэнная дзяржава. І пра напісана ў Асноўным законе нашай дзяржавы. Ёсьць наступная ісьціна – Украіна актыўна інтэгруецца ў Эўрапейскі Зьвяз. І гэты стратэгічны кірунак зафіксаваны ў тым ліку і ў маіх неаднаразовых заявах як прэзыдэнта Ўкраіны. Я хацеў бы, каб пра гэта ўсе памяталі”, – заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.

З ініцыятываю аб’яднаньня Беларусі, Расеі і Ўкраіны ў адну дзяржаву з сталіцаю ў Кіеве выступіў у сакавіку дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы ад партыі “Адзіная Расея” Яўгеній Фёдараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG