Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч мае намер адну са сваіх першых замежных паездак зрабіць у Беларусь. Мяркуецца, што кіраўнік украінскай дзяржавы наведае Менск пры канцы красавіка.


Пра гэта сёньня Свабодзе паведаміў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы:

“Падчас візыту плянуецца абмеркаваць актуальныя пытаньні двухбаковых дачыненьняў, якія за апошнія гады набылі высокую дынаміку. Мяркуецца, што кіраўнікі двух дзяржаваў завершаць працэс урэгуляваньня пытаньняў упарадкаваньня дзяржаўнай мяжы паміж Украінай Беларусьсю. Пакет дакумэнтаў аб ратыфікацыі дамовы ад 1997 году знаходзіцца на разглядзе ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь”.

Ратыфікацыя гэтай дамовы, на думку кіраўніка дыпляматычнай місіі Ўкраіны ў Беларусі Ігара Ліхавога, адкрые новыя магчымасьці ў разьвіцьці ўсебаковых адносінаў паміж двума краінамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG