Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варонежцаў: "На шчасьце, атамная станцыя ў нас пабудаваная ня будзе"


23 сакавіка ў Менску прэзэнтавала свае высновы грамадзкая экалягічная экспэртыза праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Экспэртнай камісія, у складзе якой як беларускія, гэтак і замежныя навукоўцы, прыйшла да высновы аб непрымальнасьці праекту па эканамічных, тэхнічных, экалягічных, юрыдычных ды іншых прычынах. "Абгрунтаваньне інвэстыцыяў праведзена неаб’ектыўна, матэрыялы Справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе беларускай АЭС не ўтрымліваюць сапраўды незалежнай ацэнкі ўзьдзеяньня, а, фактычна, зьяўляюцца некрытычным узнаўленьнем рэклямных матэрыялаў расейскай атамнай прамысловасьці”.


Госьць “Начной свабоды” -- фізык, кандыдат тэхнічных навук Юры Варонежцаў, адзін з удзельнікаў грамадзкай экалягічнай экспэртызы праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

Аляксей Знаткевіч: Камісія выступае супраць АЭС у прынцыпе ці супраць канкрэтных хібаў у праекце?

Па-другое, з пункту гледжаньня экалёгіі і бясьпекі такой невялікай краіне як Беларусь, канечне ж, непатрэбная атамная станцыя, паколькі адкіды ад вытворчасьці электраэнэргіі – гэта такая субстанцыя, зь якой ніхто ў сьвеце ня ведае, што трэба рабіць. Гэта прызнаюць распрацоўнікі
Юры Варонежцаў:
Па-першае, мы, практычна ўсе сябры камісіі перакананыя, што Беларусі, як краіне не патрэбная атамная станцыя па шэрагу прычынаў, у першую чаргу з эканамічных меркаваньняў, паколькі тая энэргаёмістась беларускай гаспадаркі, беларускай прамысловасьці цяпер такая, што пры разьвіцьці нармальных тэхналёгіяў нам проста не патрэбна будзе столькі энэргіі, колькі мяркуецца зарабляць на АЭС.

Па-другое, з пункту гледжаньня экалёгіі і бясьпекі такой невялікай краіне як Беларусь, канечне ж, непатрэбная атамная станцыя, паколькі адкіды ад вытворчасьці электраэнэргіі – гэта такая субстанцыя, зь якой ніхто ў сьвеце ня ведае, што трэба рабіць. Гэта прызнаюць распрацоўнікі. Можна назваць яшчэ шэраг прычынаў, чаму мы катэгарычна супраць разьвіцьця атамнай энэргетыкі ў нашай краіне і гэта, дарэчы, у ключы сучасных эўрапейскіх тэндэнцый. Усе ведаюць, што ў Эўропе колькасьць атамных станцый цяпер скарачаецца, і ў старой Эўропе будуецца ўсяго адна атамная электрастанцыя, гэта ў і Фінляндыі.

Знаткевіч: Якая рэакцыя ўладаў на высновы вашай камісіі?

Варонежцаў:
Рэакцыі пакуль не было, але як ўсе мы ведаем, у нашай краіне ўсе рашэньні, у тым ліку і такога кшталту прымае адзін чалавек. Ён цяпер заняты іншымі справамі, але мы перакананыя , што абгрунтаванае меркаваньне, меркаваньне людзей , якія даўно займаюцца гэтай праблемай, будзе аказваць пэўны ўплыў на прыняцьце рашэньня. Але цяжка паўплываць на гэтага чалавека.

На гэтага чалавека паўплываць цяжка, але наша праца, праца нашай камісіі ўжо дазволіла даволі крытычна паглядзець на праект станцыі нашым суседзям, Літве і Украіне.
Знаткевіч:
Вы лічыце, што гэта будзе рашэньне адной асобы. На вашую думку, ў такім выпадку ці можа нешта зрабіць грамадзкасьць, каб гэтае рашэньне было перагледжанае?

Варонежцаў: На гэтага чалавека паўплываць цяжка, але наша праца, праца нашай камісіі ўжо дазволіла даволі крытычна паглядзець на праект станцыі нашым суседзям, Літве і Украіне. І мы спадзяемся, што да рэалізацыі гэтага праекту справа ўсё ж ня дойдзе з аб'ектыўных прычынаў. Цяпер няма тых узаемаадносінаў паміж Расеяй і беларускім урадам, якія былі раней, няма пэўнага даверу. Крэдыт на будаўніцтва АЭС наўрад ці будзе дадзены, і як мы ведаем, пачынаецца будаўніцтва Калінінградзкай АЭС. Гэта па сутнасьці станцыя-канкурэнт.

Таму ўсё ж усё зводзіцца да таго, што, на шчасьце, атамная станцыя ў нас пабудаваная ня будзе. Дарэчы вельмі цікава, што ў тым дакумэнце, які мы аналізавалі, праектоўнікі выказалі сваю таемную думку, дзеля чаго гэтая станцыя патрэбная. Я працытую. "Мэтазгоднасьць разьвіцьця ў рэспубліцы атамнай энэргетыкі абумоўлена ў тым ліку і магчымасьцю празьмернай вытворчасьці электраэнэргіі з мэтай экспарту яе лішкаў. Прызнаецца, што будаўніцтва АЭС, якое стварае экалягічную рызыку для нашых людзей, накіравана на атрыманьне прыбытку праз экспарт электраэнэргіі. Усё элемэнтарна тлумачыцца. Але не абумоўліваецца зьяўленьне станцыі вострай сытуацыяй, якая робіць няўстойлівай энэргетычную бясьпеку краіны, як гэта заяўляецца паўсюль.

СЛУХАЦЬ:
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG