Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства эканомікі Польшчы паведаміла сёньня, што з 28 месцаў, якія разглядаліся ў якасьці магчымай пляцоўкі для будаўніцтва першай польскай АЭС, абраны Жарнавец – гэта Паморскае ваяводзтва, недалёка ад узьбярэжжа Балтыйскага мора.


"У часе экспэртызаў мы спраўдзілі экалягічныя і сэйсьмічныя фактары, бясьпеку, доступ да запасаў вады, дэмаграфічны фактар ды іншыя тэхнічныя моманты", -- заявіў віцэ-прэм'ер польскага ўраду Вальдэмар Паўляк.

Пабудаваць у Жарнаўцы АЭС плянавалася яшчэ ў сярэдзіне 1980-х гадоў, але ў ПНР гэты праект так і не быў рэалізаваны.

Кошт праекту – каля 20 мільярдаў эўра. Паўстане АЭС у 2020 годзе. Ужо цяпер вядучыя ўсясьветныя канцэрны, перадусім з Францыі і ЗША, змагаюцца за права пабудаваць першую польскую атамную электрастанцыю.
XS
SM
MD
LG