Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яўгена Якавенку “падвялі пад падпіску”


Яўген Якавенка

Яўген Якавенка

У гомельскага актывіста стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўгена Якавенкі, які патрабуе альтэрнатыўнай службы, узялі падпіску пра нявыезд.

Санкцыянаваў меру стрыманьня пракурор Цэнтральнага раёну.

У пракуратуру па санкцыю Яўгена прывяла сьледчая Цэнтральнага РАУСу Вольга Шупікава пасьля трохгадзіннага допыту ў якасьці абвінавачанага паводле часткі 1 артыкулу 435 Крымінальнага кодэксу — ухіленьне ад прызыву ў войска.
XS
SM
MD
LG