Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віцебскіх актывістаў дзень пратрымалі ў пастарунку


16 сакавіка а 12-й гадзіне супрацоўнікі Віцебскага РАУС затрымалі 50 тысяч асобнікаў газэты грамадзянскай кампаніі «Наш дом».

Наклад канфіскавалі ў Вольгі Карач і Віктара Рамнёва. Іх пратрымалі да 18-й гадзіны, пасьля чаго выдалі пратаколы пра адміністрацыйнае затрыманьне паводле артыкулу 22.9 КоАП і пратакол канфіскацыі.

Загад пра канфіскацыю накладу аддаваў намесьнік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Папко.

На думку кіраўніцы кампаніі «Наш Дом» Вольгі Карач, арышт накладу выданьня зьвязаны з агульным узмацненьнем ціску на незалежныя СМІ па ўсёй краіне, паведаміла прэсавая служба кампаніі «Наш дом».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG