Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фірме “Палёніка” пакінулі штраф


Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

У Вышэйшым гаспадарчым судзе сёньня была разгледжаная скарга адносна штрафу гарадзенскай фірме “Палёніка”, якой кіруе Анжаліка Борыс. Рашэньне Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суду пакінута бязь зьменаў. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, Ігар Банцар.


Празь фірму “Палёніка” СПБ на чале з А.Борыс ажыцьцяўляў сваю адукацыйна-культурную дзейнасьць. Фінансава яе падтрымлівала “Вспульнота польска” з Варшавы.

“Палёніка” плаціла са сваёй дзейнасьці падаткі. Аднак падаткоўцы вырашылі, што грошы, атрыманыя ад польскага боку, павінны былі афармляцца як гуманітарная дапамога. У выніку “Палёніку” спачатку аштрафаваў на 71 мільён рублёў Ленінскі суд Горадні, а затым абласны гаспадарчы — за правядзеньне культурных мерапрыемстваў без адпаведнага дазволу. Агульная сума санкцыяў — 122 мільёны рублёў. Фактычна гэта можа азначаць ліквідацыю фірмы, мяркуюць актывісты польскага руху.
XS
SM
MD
LG