Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Штраф фірме Анжалікі Борыс — 122 мільёны рублёў


Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

Сёньня ўвечары ў Горадні распачаўся сход гарадзкой арганізацыі Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Спадарыня Борыс паведаміла прысутным, што фірма «Палёніка», якая займаецца польскай культурна-асьветнай дзейнасьцю, зноў аштрафавана.

Агульная лічба грашовага пакараньня павялічылася да 122 мільёнаў рублёў.

«Палёніку» узначальвае сама Анжаліка Борыс. Днямі фірму аштрафаваў Ленінскі раённы суд Горадні на 71 мільён рублёў, палічыўшы, што грошы, атрыманыя ад «Вспульноты польскай», фірма павінна была аформіць у якасьці гуманітарнай дапамогі. Цяпер Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд дадаў новы штраф — за правядзеньне культурных мерапрыемстваў без дазволу. Асабіста Анжаліка Борыс, які кіраўніца «Палёнікі», аштрафаваная на 4 мільёны 200 тысяч рублёў.

XS
SM
MD
LG