Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнешні доўг Беларусі – 22 мільярды даляраў


Валавы зьнешні доўг Беларусі на 1 студзеня 2010 года склаў 22 млрд. даляраў, павялічыўшыся за 2009 год на 6,87 млрд., у тым ліку за чацьвёрты квартал на 2,73 млрд. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.


Гэта – прыкладна палова (45%) ад валавага ўнутранага прадукту краіны за 2009 год.

Паводле дадзеных камітэта, зьнешні доўг органаў дзяржаўнага кіраваньня вырас за год на 1,32 млрд. даляраў, у тым ліку за чацвёрты квартал на 349,9 млн. да 4,92 млрд.

Зьнешні доўг органаў грашова-крэдытнага рэгуляваньня на пачатак году дасягнуў 3,86 млрд. даляраў, павялічыўшыся за 2009 год амаль у дзевяць разоў, у тым ліку за чацьвёрты квартал на 1,34 млрд. (53,2%).

Запазычанасьць камэрцыйных банкаў вырасла за мінулы год на 471,9 млн. і на першага студзеня 2010 году склала 3,55 млрд. даляраў.
Па дадзеных статыстычнага камітэту, зьнешні доўг іншых сэктараў эканомікі дасягнуў 8,93 млрд. даляраў, павялічыўшыся за 2009 год на 1,6 млрд. , у тым ліку за чацьвёрты квартал на 607,9 млн. даляраў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG