Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытная служба Расеі не ўхіляецца


Федэральная мытная служба (ФМС) Расеі адказала на прэтэнзіі Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) Беларусі, што тычацца паставак і перапрацоўкі расійскай нафты і нафтапрадуктаў.

4 сакавіка ДМК абвінаваціў расейскі бок ва ўхіленьні ад перамоваў у пытаньнях спрашчэньня працэдур перамяшчэньня бяспошліннай нафты і нафтапрадуктаў па давальніцкіх схемах.

Прэсавая служба ДМК паведаміла, што ў адпаведнасьці з беларуска-расейскім міжурадавым пагадненьнем камітэт правёў перамовы з ФМС РФ і прапанаваў "канкрэтныя варыянты спрашчэньня працэдур перамяшчэньня нафты і нафтапрадуктаў па давальніцкіх схемах". Аднак "Фэдэральная мытная служба Расейскай Фэдэрацыі, спасылаючыся на адсутнасьць прамых указаньняў і на тое, што адказнымі за рэалізацыю пагадненьня паміж урадамі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь аб мерах па ўрэгуляваньні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў вызначаны Мінэнэрга і Мінэканамразьвіцьця, ухілілася ад правядзеньня перамоў па гэтым пытанні".

Такую сытуацыю адносна паставак бяспошліннай нафты ў беларускім мытным ведамстве расцанілі як невыкананьне расейскім бокам узятых на сябе абавязаньняў.

Камэнтуючы БелаПАН паведамленьне ДМК, у прэсавай службе ФМС РФ заявілі, што "цяпер расійскім бокам праводзіцца актыўная прапрацоўка прапаноў беларускага боку па працэдуры перапрацоўкі расейскай нафты на беларускіх НПЗ".

"ФМС працягвае працу па цэнтралізацыі мытнага афармленьня і мытнага кантролю энэрганосьбітаў у частцы абмежаваньня месцаў дэклараваньня нафты і нафтапрадуктаў, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі ўсімі відамі транспарту, а таксама па абмежаваньні кампэтэнцыі мытных органаў у дачыненьні да асобных відаў энэрганосьбітаў і перадачы паўнамоцтваў па іх мытным афармленьні і кантролі ў спэцыялізаваны мытны орган — Цэнтральную энэргетычную мытню (ЦЭМ)", — паведамілі ў прэсавай службе ведамства.

Расейскі бок таксама падрыхтаваў праект загаду "Аб месцах дэкляраваньня паасобных відаў тавараў", якім, у прыватнасьці, "прадугледжана абмежаваньне месцаў дэкляраваньня сырой нафты, што вывозіцца з мытнай тэрыторыі Расеі ў мытным рэжыме перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыяй, а таксама прадуктаў яе перапрацоўкі, што ўвозяцца ў Расейскую Фэдэрацыю, мытнымі пастамі ЦЭМ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG