Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пружанах апазыцыянэры дамагліся перамогі


Актывісты руху “За свабоду” ў Пружанах дамагліся ад гарадзкіх уладаў абмежаваньня працы начной крамы “Каля каштана”.


У гэтай “праблемнай” краме ўначы гандлявалі алькагольнымі напоямі, якія расьпіваліся на прылеглых дваровых тэрыторыях. Жыхары мусілі мірыцца зь нецэнзурнай лаянкай, вулічнымі бойкамі і хуліганствам, а прылеглыя тэрыторыі ператварыліся ў сьметнік.

Мясцовыя жыхары разам з актывістамі руху “За свабоду” зьвярнуліся ў гарадзкую адміністрацыю з калектыўным лістом. Супрацьстаяньне доўжылася два месяцы, у выніку начную працу крамы забаранілі.

“Гэта было нялёгкае рашэньне для выканаўчай улады, бо начная крама прыносіла істотны прыбытак. І мы здаволеныя пастановай камісіі райвыканкаму па гэтым пытаньні”, — заявіў каардынатар руху “За свабоду” Ўладзімір Радзiвончык.
XS
SM
MD
LG