Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вакол усяго столькі і такога, што душа проста пяе! Новая перадача Свабоды – “Песьні праўды Лявона Вольскага”.



Сягоньня двор наш абляцела злая вестка:
Забаранілі ўлады піва піць у Менску.
На нашых вуліцах, на родных нашых лаўках
Цяпер мажліва піць, хіба што, мінэралку.

А ў нас традыцыя заўжды была такая:
На лаўках піва пасьля працы выпіваем.
Бо дома жонкі, а ў кавярню – брак бюджэту,
Ды дэпутатам нашым напляваць на гэта!

Калі вайна, дык пойдзем мы ў партызанку!
Не адкладаем, пачынаем сёньня зранку.
Мы маем яўкі і паролі, і адказы,
Ні ў якім разе не здамося мы адразу.

Хай душаць ворагі, ўсё роўна знойдзем мейсцы!
Цяпер сьвядома будзем піць на знак пратэсту.
Раней мы тупа ўжывалі год ад году,
Цяпер жа ж ясна, што змагаемся з прыгнётам.

Раней мы жлукцілі, бы дурні, без нагоды.
Цяпер жа гэта ўсё – змаганьне за свабоду!

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG