Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура ня лічыць выкраданьне чалавека злачынствам


Пракуратура Савецкага раёну Менску адмовілася распачаць крымінальную справу па факце выкраданьня актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Уладзімера Лемеша.

Летась 27 лістапада Ўладзімера Лемеша схапілі невядомыя каля будынку газэты «Вечерній Мінск». Хлопца закінулі ў мікрааўтобус. Там у яго забралі пашпарт, мабільны тэлефон, флэшкі і сім-карткі. Выкрадальнікі праверылі ўсе рэчы ў заплечніку.

Хлопцу надзелі кайданкі і прымусілі сядзець, угнуўшы галаву ў калені. Уладзімеру пагражалі расправай, калі ён ня кіне займацца грамадзкай дзейнасьцю. Яго вывезьлі за 25 кілямэтраў ад Менску і выкінулі з машыны.

Пракуратура Савецкага раёну Менску ў сваім адказе напісала, што ў дзеяньнях выкрадальнікаў няма складу злачынства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG