Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На наступным тыдні ў Менск прыбудзе дэлегацыя Эўрапарлямэнту з 10 чалавек для рашэньня пытаньня аб фармаце ўдзелу Беларусі ў “Эўранэсьце”, паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ва Ўкраіне і Беларусі Жазэ Мануэл Пінту Тэйшэйра журналістам у Менску.

Парадак дня працы дэлегацыі пакуль удакладняецца.

Некалькі дзён таму дакладчык Эўразьвязу Яцэк Пратасевіч заявіў, што ў “Эўранэсьце” абавязкова павінны ўдзельнічаць прадстаўнікі апазыцыі. У афіцыйнага Менску гэта выклікае непаразуменьне, паколькі “Эўранэст” зьяўляецца парлямэнцкай структурай “Усходняга партнэрства”, а прадстаўнікі апазыцыі ў беларускім парлямэнце адсутнічаюць.
XS
SM
MD
LG