Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты зоймуцца сьмяротным пакараньнем


Адна з акцый за скасаваньне сьмяротнай кары.

Адна з акцый за скасаваньне сьмяротнай кары.

У Нацыянальным сходзе Беларусі стварылі рабочую групу, якая зоймецца праблемай «сьмяротнага пакараньня як інструмэнту пакараньня». Гэта рашэньне зацьвердзіла рада Палаты прадстаўнікоў на паседжаньні, якое адбылося 3 лютага.

Групу зь сямі чалавек (5 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і 2 сябры Савета Рэспублікі) ачоліў старшыня камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях палаты Мікалай Самасейка. Ён мяркуе, што вынікам працы рабочай групы могуць стаць парлямэнцкія слуханьні на тэму сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

На лістападаўскім рэфэрэндуме 1996 году бальшыня беларусаў выказалася супраць адмены сьмяротнага пакараньня.

Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, дзе ўжываецца сьмяротнае пакараньне. У чэрвені 2009 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыі пра вяртаньне Нацыянальнаму сходу статусу адмыслова запрошанага ў асамблеі пры ўмове, што Беларусь увядзе мараторый на сьмяротнае пакараньне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG