Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СЬНЕЖНА І ВЕТРАНА...

...але ідзе на пацяпленьне. Тэмпэратура: -9 — -5 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


  • У гатэлі Crowne Plaza ў Менску круглы стол, прысьвечаны Форуму грамадзянскай супольнасьці, які дзейнічае ў рамках "Усходняга партнэрства". Пачатак у 10:00.
  • У касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску вечар, прысьвечаны 70-годзьдзю пісьменьніка Леаніда Дайнекі. Пачатак у 18:00.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


  • У Маскве суд разглядае пазоў унука Іосіфа Сталіна Яўгенія Джугашвілі да радыёстанцыі "Эхо Москвы" аб абразе гонару Сталіна. Джугашвілі патрабуе ад радыёстанцыі 10 мільёнаў рублёў (325 тысяч даляраў) як кампэнсацыю маральнай шкоды, якую, паводле яго, адзін зь вядучых нанёс Сталіну, сказаўшы ў эфіры наступную фразу: "Сталин подписал указ, что можно расстреливать детей с 12-летнего возраста. Кто из ублюдков смеет сказать хоть слово в его защиту?".


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


  • У 1860 нарадзіўся адзін з найвыдатнейшых расейскіх пісьменьнікаў, Антон Чэхаў (пам. 1904).
  • У 1866 нарадзіўся францускі пісьменьнік Рамэн Ралян (пам. 1944).
  • У 1922 у Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры, які пазьней рэарганізавалі ў Акадэмію Навук.
  • У 1963 памёр амэрыканскі паэт Робэрт Фрост (нар. 1874).


МІНУС 365:


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"У чалавеку ўсё павінна быць прыгожа: і твар, і адзеньне, і душа, і думкі" — Антон Чэхаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG