Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па электраэнэргіі: “практычна поўнае збліжэньне пазыцый”


Пагадненьне пра транзыт расейскай электраэнэргіі церазь Беларусь, як чакаецца, будзе падпісанае на наступным тыдні.

Пра гэта паведамілі ў кампаніі «Интер РАО ЕЭС» пасьля чарговага раўнду перамоваў зь «Белэнэрга», які прайшоў у суботу ў Маскве. Паведамляецца, што ў часе перамоваў адбылося «практычна поўнае збліжэньне пазыцый».

Сёньня ж першы віцэ-прэм’ер ураду Расеі Ігар Шувалаў пракамэнтаваў сытуацыю з пастаўкамі нафты ў Беларусь, перамовы пра якія скончыліся няўдачай. Як заявіў Шувалаў тэлеканалу «Вести», прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў стаіць на тым, каб як мага хутчэй вырашыць спрэчныя пытаньні. Новы раўнд перамоваў пра транзыт нафты можа прайсьці на наступным тыдні.
XS
SM
MD
LG