Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Дзяржаве трэба займацца эканомікай, а не змагацца зь ёю


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых зьменаў у кіраўніцтве Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Новыя прызначэньні адбыліся сярод кіраўнікоў чатырох абласных і Менскай гарадзкой управаў КДБ. Кіраўнік краіны таксама прызначыў новага кіраўніка галоўнай управы контравыведкі і ўрадавай сувязі КДБ.

Гэтую падзею камэнтуе былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч:

«Мы — краіна кантралёраў, і ў нас спрабуюць вырашыць усе праблемы краіны перадусім праз дадатковы кантроль, праз новыя твары ў кантролі. І я лічу, што перадусім дзяржаве трэба займацца эканомікай, а не змагацца зь ёю. Якраз вось гэтага зараз і не хапае. Думаю, галоўнае, што зараз робіць улада — гэта спрабуе выпрацаваць тактыку выжываньня, а трэба мець стратэгію разьвіцьця і стратэгію мадэрнізацыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG