Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік Беларусі прызначыў Ігара Бахматава і Леаніда Дзядкова намесьнікамі старшыні КДБ і замяніў кіраўнікоў пяці абласных управаў КДБ.


Начальнікам управы КДБ па Берасьцейскай вобласьці прызначаны Ігар Бусько.

Начальнікам управы КДБ па Гомельскай вобласьці прызначаны Іван Ляскоўскі.

Начальнікам управы КДБ па Гарадзенскай вобласьці прызначаны Іван Корж.

Начальнікам управы КДБ па Магілёўскай вобласьці прызначаны Ігар Сергіенка.

Начальнікам управы КДБ па Менску і Менскай вобласьці прызначаны Ўладзімер Калач.

Начальнікам галоўнай управы котравыведкі КДБ прызначаны Сяргей Шугаеў.

Начальнікам галоўнай управы ўрадавай сувязі КДБ прызначаны Віктар Ярута.

Начальнікам дзяржаўнай установы адукацыі "Інстытут нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь" прызначаны Ігар Кузьняцоў.

Таксама прызначаны шэраг іншых дзяржаўных чыноўнікаў і паслоў Беларусі ў розных краінах сьвету. Інфармацыю аб гэтым падае агенцтва БЕЛТА.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG